?

Log in

04 Крс 2013 @ 21:38 Я.Э. Эдвард барон фон дэр Роп


У ліпені спаўняецца 64 гады з дня смерці былога Віленскага біскупа (1904-1907) і Магілёўскага арцыбіскупа (1917-1919) Эдварда барона фон дэр Ропа. Асоба гэтага чалавека заслугоўвае вяртання з забыцця. Якраз ён у лютым 1906 г. стварыў першую ў гісторыі Беларусі і Літвы легальную палітычную партыю - Канстытуцыйна-Каталіцкую партыю Літвы і Беларусі. Яе праграма грунтавалася на прыярытэце духоўных хрысціянскіх каштоўнасцяў, якія ў палітычнай сферы змыкаліся з дэмакратычнай ідэалогіяй, і краёвым (беларуска-літоўскім) патрыятызме. Апошні прадугледжваў развіццё культур усіх народаў Беларусі і Літвы. Эдвард Роп, немец па паходжанню, паляк па выхаванню, быў сапраўдным ліцвінам і сапраўдным патрыётам свайго беларуска-літоўскага краю...

About this Entry
Wiciaz
nicolaev: