?

Log in

26 Ліс 2013 @ 13:26 Краўцэвіч Аляксандр, Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага | Камунікат.org
Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага
Краўцэвіч Аляксандр

Праблема ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага - адна з самых важных у гісторыі Беларусі, паколькі ў гэтай дзяржаве адбылося фарміраванне беларускага народа. Кніга складаецца з аналізу беларускай, польскай, летувіскай, расейскай і інш. гістарыяграфій генезы ВКЛ і аўтарскай версіі ўзнікнення беларуска-літоўскага гаспадарства. Аўтар прыйшоў да высновы, што ўтварэнне названай дзяржавы было праявай і арганічнай часткай буйнейшай з'явы ў гісторыі Беларусі - працэсу балта-славянскіх кантактаў і ацэньвае ВКЛ як біэтнічнае дзяржаўнае ўтварэнне з дамінаваннем усходнеславянскага элемента. Дзяржавы пад назвай Вялікае Княства Літоўскае (далей ВКЛ) не існуе ўжо больш двухсот гадоў. Але яна прысутнічае ў нашым штодзённым жыцці як з’ява: гістарычная, культурная і, нарэшце, псіхалагічная. У межах ВКЛ нарадзіліся беларускі і летувіскі народы, Вялікае Княства адыграла важную ролю ў фармаванні народа ўкраінскага. У кожным гістарычным горадзе на тэрыторыі Беларусі, Летувы, Украіны засталося шмат матэрыяльных напамінкаў аб той дзяржаве: ці то помнікі архітэктуры, ці атрыбуты матэрыяльнай культуры ў музеях або проста пад нагамі ў раскапанай камунікацыйнай траншэі. Многія стэрэатыпы грамадскіх паводзін - так званы нацыянальны менталітэт - у цяперашніх нашчадкаў ВКЛ сягаюць карэннямі таксама туды, у больш чым пяцісотгадовую традыцыю арганізацыі жыцця федэратыўнай поліэтнічнай дзяржавы. Болей...

About this Entry
kamunikat: