?

Log in

LITWINY―2009

Hodna sustrakajma 1000-roczcza Litwy j Pierapis nasielnictwa Respubliki Biełaruś!

Social capital

  • less than 10
Location:
Membership:
Moderated
Posting Access:
All Members
Гэтая суполка аб’ядноўвае людзей, што ўважаюць сябе за літвінаў.

Нашыя мэты:

1) годнае адзначэнне міленіума Літвы (1000-годдзя першае згадкі Літвы ў Кведлінбурґскіх аналах), чыя цывілізацыйная й культурная традыцыя належыць таксама літвінам Рэспублікі Беларусь;

2) кансалідаваны выступ на Перапісу насельніцтва РБ у 2009-ым годзе.

Прынцыпы ЖЖ-суполкі:

1) ніякай палітыкі, крытыкі дзеянняў уладаў ці апазыцы — толькі праца на жніве культуры; літвін — гэта самавызначэнне, тоеснасьць, ідэнтычнасьць;
2) ніякіх безадказных заяваў, кшалту сепаратыстыхх, шавіністых, расістых, снабістых і г.д.;
3) ніякіх павучэнняў беларусам, літоўцам, палякам, рускім і г.д., адмаўленняў іхнага існавання, абвінавачванняў у «горшасці» й г.д.;
4) ніякіх прэтэнзіяў краінам-суседкам, кшталту «аддайце нам нашу Вільню», «вы скралі нашу спрадвечную назву» і г.д.;
5) мінімум міжканфесыйных, расавых, моўных і да т.п. спрэчак у суполцы;
6) ніякіх асабістых абразаў: павага да чалавечае годнасці — найкаштоўнейшага Боскага дару…

Social capital

  • less than 10

Statistics