January 12th, 2009

Litwin

Keyboard Lithuaniae 1009-2009 i Litwinskaja (litoŭskaja) lacinskaja abeceda

У межах сьвяточных мерапрыемстваў з нагоды
1000-роча першае ўгадкі Літвы ў летапісах,
Ліґа Монархічная Вялікага Княства Літоўскага
прапануе раскладку кампутарнай клавіатуры:

«Keyboard Lithuaniae 1009-2009»

Раскладка, дзе ў наяўнасьці ўсе літары лаціны, беларускае лацінскае абэцэды, польскае, літоўскае, латгальскае, яцьвяскае, жамойцкае, латыскае, эстонскае, нямецкае моваў і найзначнейшыя тыпаґрафскія сымбалі. Без праблем інсталюецца, як раскладка для літоўскае мовы. Лінк на даўнлоад раскладкі тамака ўнізе бачыны.

«Litwinskaja (litoŭskaja) lacinskaja abeceda»

Дзьве адносна дасканалыя адмены літоўскае лацінскае абэцэды для простае славянскае мовы народу Вялікага Княства Літоўскага: «старая» літоўска-польская лацінка і «новая» літоўска-беларуская, з гачакамі, etc. Абедзьве — сапраўды літвінскія, абедзьве — вартыя ўжытку ў колах прыхільнікаў-адмыслоўцаў! VIVA LITHVANIÆ!

Запрашаем годна сустрэці Перапіс-2009
разам з litviny2009 і lithuaniae2009!