February 13th, 2009

Litwin

Літвіны, ці ня час акрэсьліць ся з выбарам?

«…Сёння я хацеў бы падняць пытанне таго, якую ролю адыграе і якое месца павінен заняць літвінскі рух, калі выказаныя меркаванні маюць рацыю. Патлумачу. Калі зыходзіць з таго, што мясцовая польскай традыцыя ня мае перспектываў (а на то выглядае, калі нічога не пераменіцца), дык даводзіцца прызнаць, што з яе спыненнем знікаюць і апошнія, нават тэарытычныя шанцы для рэанімацыі ідэі як Вялікага княства, гэтак і Рэчыпаспалітай.

На мой погляд польскасць РБ, як і польскасць Літвы – гэта апошні рэальны і жывы след даўнейшага адзінства і разглядаць яго трэба не з кропкі гледжання нацыяналізмаў, як перажытак “каланіальнага” мінулага, але як адзін з даражэйшых скарбаў, які нам – мілоснікам ВКЛ і Рэчыпаспалітай – яшчэ пашчасціла атрымаць. Іншая справа, што неразумная палітыка Варшавы вядзе да знікнення тутэйшай польскай культуры, бо не дае ёй шансаў на развіццё. У выніку літвінскаму руху непазбежна давядзецца сутыкнуцца з дылемай выбару…

Заклікаю зрабіць выбар, на што мы будзем арыентавацца. Мы больш не можам займацца неакрэсленымі трызненнямі пра літвінскую перспектыву. Прыйшоў час абмеркавання канкрэтных праектаў. Мы можам памыліцца ў выбраным шляху, але яшчэ горш тлуміцца ды кружляць на адным месцы»

puszczanski_pan: «Геапалітычныя пытанні рэгіянальнага маштабу»