«Ідуць тры беларусы: рускі, немец і паляк»
«Адзін беларус — партызан, два беларусы — партызанскі атрад, тры беларусы — партызанскі атрад са здраднікам»
«Адзін паляшук — хутар, два палешукі — аўтаномія, тры палешукі — аўтаномія з сепаратысцкім рэгіёнам»
«Адзін крывіч — дудар, два крывічы — дударскі фэст, тры крывічы — буйны дударскі фэст»
«Адзін літвін — шляхцюк, два літвіны — шляхецкі соймік, тры літвіны — шляхецкі соймік з пагромшчыкам»
«…“Да якой нацыянальнасці вы сябе адносіце?” — адна з тых харугваў, за якую ідзе мэтанакіраваная і жорсткая барацьба. Добра, калі вы са спакойным сумленнем можаце напісаць: “украінец”. Або “габрэйка”. Сапраўдныя праблемы пачынаюцца, калі вы ўсё жыццё думалі, што вы — беларус. Пасля знаёмства з некаторымі сучаснымі нацыянальнымі тэорыямі вам, магчыма, закарціць прамовіць: “Дзякую Табе, Божа, — але лепей бы я быў маскаль”…»
Марыя Мартысевіч «Кім быць. Беларусь
рыхтуецца да перапісу насельніцтва 2009 года»
Фельетон забаўляльны :)) Заўважу, што тэма канфлікту «манарха-літвінаў» з «палона-літвінамі» гратэскна перабольшаная. Па-перш, сп. Марыйка ня мае дачыненьня да Ліґі монархічнай ВКЛ, па-другое, «манарха-літвіны» — таксама ё «палона-літвінамі»… :)
Запрашаем годна сустрэці Перапіс-2009
разам з
litviny2009,
lithuaniae2009,
lm_wkl!