March 19th, 2009

Litwin

Міндаў — каталік і кароль, да ложку боскага!

Дагэтуль распаўсюджаны погляд, што першы круль наш Міндоў напрыканцы жыцьця выракся кароны крулеўскай, веры сьвятой хрысьцянскай і вярнуўся да «веры продкаў». Аднак-жа, панове, астатнія дасьледваньні ў таемных архівах высьветлілі: калі круль наш мо’ й адыйшоў быў на кароткі час ад Касьцёлу, дык хутка вярнуўся ўва ўлоньне ягонае. І ня маем падставы казаці, што згубіў ён карону крулеўскую. Але-ж маем падставу лічыць забітага Круля й крулевічаў ягоных ахвярамі руска-[тэўтонска]-паганскае змовы, што спрычынілася да пахаваньня Крулеўства Літоўскага. Падрабязнасьці — ў кнізе…

«Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях»