May 18th, 2009

AndReika Tibet Belarus Bielarus

ЛіТвіны, ЛіЦвіны, ЛіЦЬвіны - 6

«Цікава, а чаго літвін, а не ЛІЦВІН!!!???? Зноў трасянка?»

«Гук [т] захоўваецца нязменна і на пісьме перадаецца літарай т перад мяккім [в'] у аддзеяслоўных назоўніках і ў словах, вытворных ад іх: бітва – у бітве, брытва – брытве, брытвенны, клятва – клятве, клятвенны, пітво – у пітве, паства – у пастве. Літары д і т захоўваюцца таксама ў некаторых іншых словах: мардва – мардве, мардвін, Мардвінаў, Літва – у Літве»

Ад сябе зазначу, што калі пісаць «ліЦЬвін»,
мо’ тады трэ’ пісаці й «марДЗЬвін»… :)
Праўда што, не мардвін, а мокша і эрзя :)

[13:05:31] Andrej Mikałajeú-Paszkiewicz говорит: а чаму трэба пісаць ліТвін, і чаму трэ’ пісаці ліЦЬвін?

[13:09:16] Zmicier Sauka говорит: 1. абедзьве формы - узуальныя: і так, і гэтак і пішуць, і гавораць. 2. абодва варыянты даволі пашыраныя і ніводзіцн цяпер не перамагае, таму трэба дапусьціць абодва да часу, пакуль ня будзе відавочнай перавагі аднаго зь іх (або ня ўзьнікне довадаў, якія неаспрэчна "забаранялі б" адную з формаў).

[13:13:22] Andrej Mikałajeú-Paszkiewicz говорит: а возьмем іншы народ — Дзевалтва. Дзевалтвін ці Дзевалцьвін? : ))

[13:15:25] Zmicier Sauka говорит: дзевал..він - слова для мяне зусім новае. А дзе, адкуль фіксацыя? Ці гэта так, гіпатэтычна? Калі і дапусьціць існаваньне такога слова, то дзевалтвін, бо форма ліцьвін - адхіленьне ад правіла, саступка узусу, калі хочаце - выключэньне.

[13:23:03] Andrej Mikałajeú-Paszkiewicz говорит: Вось! Дзэнькуе! Значыцца, тэарэтычна — Літвін. Практычна — і так, і гэнак можна, бо абодва варыянты пашыраныя, і цяперака толькі час пакажа, хто каго пераможа : ))

[13:23:20] Zmicier Sauka говорит: дакладна!

Спрэчка пра «літвін ці ліцьвін» увогуле можа быць бясконцай…
http://community.livejournal.com/litviny2009/5631.html
http://nicolaev.livejournal.com/863075.html
http://nicolaev.livejournal.com/863615.html
http://nicolaev.livejournal.com/892329.html
http://nicolaev.livejournal.com/903246.html
http://nicolaev.livejournal.com/1046260.html