July 23rd, 2009

AndReika Tibet Belarus Bielarus

Каму не адмаўляю ў літвінскасьці?

Я хоць і прыхільнік палітыкі падвойных стандартаў, :) але ўсё-ж пакіну гонар высьвятленьня хто зь літвінаў сапраўдны — іншым :) Прытрымліваюся сваёй ранейшай пазыцыі: калі чалавек умоўна паходзіць ад тутэйшага народу, вызнае ся за літвіна і запісвае ся на перапісы і ў паперах менавіта літвінам — ня маю падставы адмаўляць яму ў ягонае літвінскае ідэнтычнасьці, на’т калі тая «літвінскасьць» вело розьніцца з маёй. Неадмаўленьне камусьці ў іншага кшталту літвінскасьці не азначае маёй падтрымкі тае чужае літвінскасьці.