August 4th, 2009

Litwin

Круглы стол пра беларускую ідэнтычнасьць

Спадабаліся развагі Тодара Кашкурэвіча,
бо мая ідэнта так сама мае ня проста дзяржаўны
й этнічнічны грунт, але й грунт рэліґійны.

«…Лукашэнка зьяўляецца лідэрам ідэі, аб’ядноўваючай беларускую нацыю. За ім – найбольшая частка грамадзтва, якая падтрымлівае гэтую, так бы мовіць, нацыянальную ідэю. Гэта рэальная – беларуская, падкрэсьліваю! – нацыянальная ідэя, якую увасабляе кіраўнік дзяржавы і падтрымлівае большасьць насельніцтва. Яна – на новым вітку пасьля БССР – стварыла беларускі народ са сваім беларускім патрыятызмам. У сваім разуменьні: з рускай мовай, з “Эўрафестамі” і гэтак далей. Пытаньне ў тым, што мусіць быць у аснове нацыянальнай ідэнтычнасьці? У гэтым пляне мы ставім пытаньне пра стыль. Быць нацыянальна ідэнтычным – гэта стварыць стыль і быць яму адпаведным. Без стылю, бязь пэўных характэрных стыляў, для нас нацыянальная ідэя не ўяўляе ніякай каштоўнасьці… Мова – частка стылю, адзін з яго элемэнтаў… Нацыянальная ідэнтычнасьць як стыль для нас зьяўляецца асноўнай ідэяй. Як фармуецца стыль і ці ўвогуле нехта працуе над стылем – гэта ўжо тэма для іншай гутаркі. Але нацыянальнае – досыць позьняя фармулёўка ідэнтычнасьці. І для нас яна таксама ня ёсьць абсалютнай каштоўнасьцю. Для нас падставовым у фармаваньні тутэйшай ідэнтычнасьці ёсьць этнічнае. Я б сказаў, што ідэнтычнасьць павінна стаць рэлігійнай. Для нас яна зьяўляецца менавіта такой… Нашае разуменьне этнічнай ідэнтычнасьці блізкае да габрэйскай сытуацыі, дзе яна зьяўляецца асновай і свайго сьветаадчуваньня, і зьвязаная з рэлігійнай традыцыяй…»

А напрыканцы гутаркі гэткае: :)

У.М.: З 10 мільёнаў людзей, якія маюць у пашпарце аднолькавы запіс “грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, вызначаюць сабе беларусамі значна меней. Зараз ідзе лакальная прапаганда, каб падчас чарговага перапісу насельніцтва запісваліся ліцьвінамі. Адзін мой знаёмы падчас скону СССР казаў, што ён – скіф. І будзе так пісацца. Беларуская ідэнтычнасьць – яна адна. А вось напаўненьне яе зьместам і сэнсам можа быць вельмі розным.

Т.К.: Навошта тады патрэбна агульная этнічная альбо нацыянальная ідэнтычнасьць?

У.М.: Каб пабудаваць дзяржаву і нацыю. Я настойліва кажу: ідэнтычнасьць патрэбна, каб сабрацца і зьдейсніць агульную справу.

М.Ж.: То бок нацыянальная ідэнтыфікацыя патрэбна дзеля агульнага праекту…

У.М.: На кароткі час!

М.Ж.: Добра, а потым?

У.М.: А потым жыцьцё!

М.Ж.: Цудоўны фінал! Беларуская ідэнтычнасьць – гэта крытычная кропка, праз якую трэба прайсьці і жыць далей. Так?

У.М.: Гістарычна, думаю, так.

Т.К.: Згодны!

Мяркую, праз сваю крытычную кнопку я ўжо прайшоў, таму й — жыву далей, зь літвінскай ідэнтычнасьцю, не адмаўляючыся ад дадатковай ідэнтычнасьці беларуськай, якая ў нейкі момант сваю гістарычную ролю адыграе… Увогуле, зьдзіўляе стаўленьне гэнкіх ідэнтыстых да беларускай ідэнтычнасьці — як да кондаму, што на 1 коітус…

«У пошуках сябе: навошта беларусам беларуская ідэнтычнасьць?»

І ’шчэ ў тэму будзе інтэрвія пра беларускую ідэнтычнасьць…
«Ці абавязкова размаўляць па-беларуску, каб быць беларусам?»

Я — ЛІТВІН.

Стаць Літвінам і быць ім!
http://tonkoblako-9.net/docs/pierapis2009/staclitwinam.pdf
http://community.livejournal.com/litviny2009
http://vkontakte.ru/event8511466