August 14th, 2009

AndReika Tibet Belarus Bielarus

LitFAQ: „Што, калі не жадаю адказваць на якіясьці пытаньні, альбо ўвогуле браць ўдзел у перапісу?“

Па ўсёй Беларусі Перапіс люднасьці 2009
пройдзе з 14 па 24 кастрычніка 2009-га…
http://community.livejournal.com/litviny2009
http://vkontakte.ru/event8511466

Распытаў у міністэрстве наконт
«што, калі не жадаю адказваць на якіясьці пытаньні,
альбо ўвогуле браць якойсьці ўдзел у перапісу?»

1) Даваць адказы на асобныя пытаньні зь перапісных лістоў — справа цалкам дабраахвотная. Як нейкі пункт апытанкі жадаеце пакінуць без адказу, дык гэтак і кажаце перапішчыку: «На гэтае пытаньне адказу не даю. Пайшлі далей…». No problem, як кажуць…

2) Калі-ж зь нейкае прычыны не жадаеце адказваць на пытаньні перапісу ўвогуле, дык, калі ласка, паслухайце, што кажу. Удзел у перапісу люднасьці адначасна ё справай дабраахвотнага выбару чалавека і законным абавязкам грамадзяніна РБ. Падобна, як удзел у выбарах: ніхто вас калом да выбарчай скрыні не пагоніць, акрамя як самі ня пойдеце, як грамадзянін гэтай краіны. Гэнак і зь перапісам: можаце, як прыпрэ, праіґнараваць тую акцыю, адсядзецца ў кавярні ці дзе ’шчэ, альбо наўпрост, без эківокаў, сказаць перапішчыку, што адмаўляецеся даваць любыя зьвесткі аб сабе, і каб ён на’т не марнаваў свой час, спрабуючы да вас дагрукацца…

Але. Просьба такая ад статыстыкаў:
дайце адказы прынамсі на 2 для іх
вельмі важкія пытаньні аб рэспандэнце —
ваш пол і ваш узрост!
Мяркую, хоць гэтыя зьвесткі даць зможаце…

«Як запаўняць лісты перапісу-2009?»
«Запаўненьне перапісных формаў»

«Стаць Літвінам і быць ім!»
«Як высьветліць, літвін я ці не?»

«LitFAQ, або Litwinski FAQ»