September 15th, 2009

Litwin

14.09.09. Радыё Свабода пра перапіс люднасьці РБ

Радыё Свабода пра перапіс люднасьці РБ,
які адбудзецца з 14 па 24 кастрычніка 2009-га.
«Як будуць пытацца пра родную мову падчас перапісу?»
Спадабаліся камэнты пад артыкулам… : )

Нагадаю, хіба ня ўсё, што жадалі спытаць
пра той перапіс, маеце забачыць тут:
http://community.livejournal.com/litviny2009
http://vkontakte.ru/event8511466
http://community.livejournal.com/litviny2009/375.html

Litwin

Выхавайма сьвядомых Літвінаў!

«Правительство засекретило персональные данные переписи населения в Беларуси»

«По словам Владимира Зиновского, в нынешней переписной кампании будет применен более передовой метод обработки материалов. Все переписные листы поступят в специально созданный для этих целей вычислительный центр и будут обработаны путем сканирования. Это поможет не только быстрее получить результаты, но значительно сэкономить бюджетные средства…»

«Переписные листы будут обрабатываться электронной системой, которая считывает, распознает и классифицирует информацию»

«Ввод персональных данных, формирование базы данных переписи населения и получение первых итоговых данных по республике, областям и городу Минску, с распределением по полу, возрасту, национальности, языку, образованию, состоянию в браке, источникам средств существования планируется выполнить до 01.09.2010г. Полная обработка персональных данных переписи населения РБ 2009г. завершится до 31.12.2011 г.»

«А я абавязкова паўдзельнічаю, але толькі дзеля таго, каб абазначыць сваю нацыянальнасьць. Хопіць пісацца "беларусамі" - гэтым ардынскім тэрмінам (белым колерам сябры маскалёў манголы абазначалі захад), які "даравалі" нам маскоўскія "цары", перанаўшыя ўладу ў мангольскіх ханаў. Такім чынам яны хацелі зьнішчыць Вялікую Літву, пачынаючы з назвы тытульнай нацыі. Запішуся літвінам і дзяцей так запішу, і іньшых заклікаю гэта зрабіць. Галоўнае па майму меркаваньню сёньня - пункт пра нацыянальнасьць. Давайце вяртацца, на наша законнае месца ў гісторыі ды гаеграфіі, спадарове! Трэба засьведчыць, што літвінская кроў нікуды ня зьнікла і мы ёсьць годнымі нашчадкамі сваіх славутых продкаў!»

«Мой диалог с представителями переписи прошлой: "Ваша национальность?" - "Литвин." - "Литовец?" - "Литвин. Вам по буквам? Л-И-Т-В-И-Н..." *недоуменный взгляд тетки с папкой* Подарил этим гражданам брошюру о Литве - на всякий случай. В исполкоме, куда я иногда попадаю по делам, с того времени меня называют "литвин". Приятно!»

«Эвалюцыя нацыянальнай сьвядомасьці і разуменьне нармальнасьці вяртаюць беларуса ў літвіна. На гэта патрэбен час, але гэта не бязглуздасьць… З маскальства можна пераскочыць адразу і ў літвінства і ў беларускасьць. Беларускасьць тут ня ёсьць неабходным эвалюцыйным этапам (што, дарэчы, пацьвярджае ягоную штучнасьць). Цяперашняе выхаваньне сьвядомага беларуса не абыходзіцца без вяртаньня ў мінулае - у часы ВКЛ. Маўляў, гэта была нашая краіна з нашай мовай і г.д. І абавязкова потым трэба тлумачыць, якім чынам і чаму мы назваліся беларусамі. Гэтае тлумачэньне - на дадзены момант абавязковы элемэнт. Іначай, беларус сам па сабе не знаходзіць логікі ў гістарычнай легітымізацыі Беларусі праз ВКЛ. І тады чуем, як беларус (!) кажа, што Пагоня - ня наш герб, а літоўскі, і галасуе за савецкую капусту, а мову беларускую называе мужыцкай і пераходзіць на рускую бяз аніякага шкадаваньня. Прасьцей кажучы, беларусы заблытваюцца, ацэньваючы, што нашае, а што ня нашае. Гэтага, назваўшы літвінаў беларусамі, і хацелі імперцы-асімілятары. Вяртаньне да літвінства ўсё ў адзін момант ставіць на свае мейсцы…

Таму сцвярджаю: беларус ніколі ня будзе пры ўладзе. НІ-КО-ЛІ. Бо няма ў ім сілы - ні сілы праўды, ні дзядоўскай сілы. Што такое беларус і што такое літвін? Адчуйце, как грыцца, розніцу. За літвінам тысячагадовы досвед найвялікшай улады ў Эўропе. За беларусам жа - вечная падмаскаленасць, вечны плач пра тое, якія мы белыя і пушыстыя, а аны фу сволачы. Прыхільнікі беларускасці, самі паглядзіце: вы адмаўляеце літвінскасць не таму, што больш любіце беларускасць, а таму што БАІЦЁСЯ як бы чаго ня выйшла. До ўжо ныць і баяцца ўласнага ценю!..

Перапіс ніяк ня можа паўплываць на пазіцыі нашай мовы і той спадчыны, якую яна ўтрымлівае. Але нехта запішацца літвінам і роднай мовай пазначыць рускую, ці польскую, ці літоўскую, ці татарскую, ці яшчэ якую. Каб адрадзіць народ - дастаткова тысячы, як кажа старажытная мудрасць. Але з іншага боку тысячы недастаткова, каб, як вы кажаце сыграць на руку прарасейскім спецслужбам, пахіснуўшы незалежнасць Беларусі. Запісаўшыся літвінкай, вы падымаеце меч праўды і зрываеце манкурцкі ашыйнік забыцця. У дадатак да мовы, беларускай, якая адна сёння ратуе ад стратаў, вы атрымліваеце яшчэ нешта важнае і вельмі каштоўнае - культуру, традыцыі дзяржаўнасці, сотні, а не дзясятак, пакаленняў продкаў за сваімі плячыма. Гэтая повязь псіхалагічная найперш. І гэта, паверце, вельмі-вельмі шмат. Пра гэта напісана дзясяткі даследванняў далёка ня глупымі людзьмі, гэта лечыць душэўна. А беларусам, пагадзіцеся, якраз і не хапае добрага псіхіятра.

Ідэя літвінства прапанавана, дарэчы, шляхтай і да КДБ дакладна ня мае дачынення. Ці вы мяркуеце, што КДБ заўсёды разумнейшае і хітрэйшае? Кдб, пэўна, будзе вельмі "шчасьлівы" ўбачыць замест беларусаў літвінаў. Формула "беларус - значыць, пан сахі з мужыцкай мовай" перастане працаваць аўтаматычна. Ці здолеюць яны прыдумаць што-небудзь эфектыўнае супраць літвінства? ВЯЛІКАЕ пытаньне… Літвінства ня ёсьць сэпаратысцкім рухам па вызначэньні. Наадварот, яно інтэгруе ў сабе і беларусаў, і яцьвягаў, і ўсіх іншых, хто датычны да гісторыі і культуры ВКЛ…»

Па ўсёй Беларусі Перапіс люднасьці 2009
пройдзе з 14 па 24 кастрычніка 2009-га…

http://community.livejournal.com/litviny2009
http://vkontakte.ru/event8511466

Litwin

Отчизна милая, Литва!

«…Независимость ХХ века оказалась совсем другой, нежели древняя: она опиралась на этнографический критерий, а это означало, что вместо державы, достигавшей Смоленска и побережья Черного моря, появилась маленькая, хотя и амбициозная прибалтийская республика…»

«…У лучших польских писателей было принято вести свой род из Литвы, как у английских — из Ирландии; это сравнение уже попало в общие места. Любой поляк (и любой литовец!) знает, что прославленная поэма Мицкевича «Пан Тадеуш» начинается словами «Отчизна милая, Литва!». Но это начало вдвое парадоксально, потому что Литва «Пана Тадеуша» — это сегодняшняя Белоруссия…»

Больш ад Томаса Вэнцловы тут:
http://nicolaev.livejournal.com/1259932.html