September 16th, 2009

AndReika Tibet Belarus Bielarus

15.09.09. Файны загаловак на Радыё Свабода :)

Файны загаловак на Радыё Свабода :)
Наўздагон іхнаму ўчорашнему матар’ялу пра перапіс

«Чым больш будзе літвінаў, тым менш будзе беларусаў»

Алег Трусаў: «Літвінамі сябе называла толькі беларуская шляхта. Сяляне ў сярэднявеччы ня мелі нацыянальнасьцяў».

Сталае жаданьне загнаць у хлеў і ў музэйныя лапці сябе і сваіх нашчадкаў. А таксама й продкаў сваіх, хоць яны, ня факт, мо’ й былі з той самай літвіна-шляхты…

«Чым больш будзе гэтак званых літвінаў, тым менш будзе беларусаў. Гэта можа прывесьці да страты незалежнасьці… У нас ужо былі людзі, якія называлі сябе яцьвягамі. Частку беларусаў на Заходнім Палесьсі хацелі перавесьці ў яцьвягі. Нават газэтку “Збудінне” на гэтак званай яцьвяскай мове (у варыянце заходнебеларускай палескай гаворкі) выдавалі. Паўтаруся, што ўсе гульні ў “літвінаў” вельмі небясьпечныя. Ня выключана, што яны маюць за сабой усходні сьлед…»

Сп. Трусаў, «ня выключана», што менавіта вы тут маеце «ўсходні след»…

«Прыхільнікі беларускасці, самі паглядзіце: вы адмаўляеце літвінскасць не таму, што больш любіце беларускасць, а таму што БАІЦЁСЯ як бы чаго ня выйшла. До ўжо ныць і баяцца ўласнага ценю!.. Каб адрадзіць народ - дастаткова тысячы, як кажа старажытная мудрасць. Але з іншага боку тысячы недастаткова, каб, як вы кажаце сыграць на руку прарасейскім спецслужбам, пахіснуўшы незалежнасць Беларусі. Запісаўшыся літвінкай, вы падымаеце меч праўды і зрываеце манкурцкі ашыйнік забыцця… Ідэя літвінства прапанавана, дарэчы, шляхтай і да КДБ дакладна ня мае дачынення. Ці вы мяркуеце, што КДБ заўсёды разумнейшае і хітрэйшае? Кдб, пэўна, будзе вельмі "шчасьлівы" ўбачыць замест беларусаў літвінаў. Формула "беларус - значыць, пан сахі з мужыцкай мовай" перастане працаваць аўтаматычна. Ці здолеюць яны прыдумаць што-небудзь эфектыўнае супраць літвінства? ВЯЛІКАЕ пытаньне… Літвінства ня ёсьць сэпаратысцкім рухам па вызначэньні. Наадварот, яно інтэгруе ў сабе і беларусаў, і палякаў, і яцьвягаў, і ўсіх іншых, хто датычны да гісторыі і культуры ВКЛ…»