October 9th, 2009

Litwin

301 — ЛІТВІН, 302 — ПолеШук, 303 — ПолеЩук!

УВАГА ЛІТВІНОМ І ЛІЦЬВІНАМ-БЕЛАРУСАМ!

«Як запаўняць лісты перапісу-2009?»
«Запаўненьне перапісных формаў»

«Стаць Літвінам і быць ім!»
«Як высьветліць, літвін я ці не?»

У ’нэце зьявілася інфа: «Званіла ў Менск толькі што. Інфа для "ліцьвінаў" -- правярайце, што запішуць перапішчыкі ў вашую анкету. Афіцыйны загад -- запісваць "ліцьвінаў" як "літоўцаў"».

Мо’ праўда, мо’ дэза… Што за «афіцыйны загад»? Улічваем ніжэйнапісанае й тое, што аўтарка допісу не станоўча ставіцца да «ліцьвінаў», мог быць эфект «сапсаванага тэлефону»… Патэлефанаваў у перапісны камітэт. Тамака абурыліся й назвалі правакацыяй: нібы пад час інструктажу й без таго бракуе часу, дык яшчэ й губляць час на тое, каб вучыць наўпростаму парушэньню закону РБ, і вучыць кім запісываць літвіноў. Вучаць: любая нацыянальнасьць запісваецца, як скажуць, на’т калі перапішчык яе ніколі ня чуў!

УВАГА! Літвіны ўжо ёсь
у кшталту афіцыйным сьпісе нацыянальнасьцяў Перапісу-2009!
(«Алфавитный кодификатор национальностей и языков» от 28.06.08.)
Сьпіс складзены па выніках перапісу-1999 і па рэкамэндацыях АН РБ.
Сьпіс пакуль толькі расейскамоўны.

Нацыянальнасьць № 301 — ЛІТВІН!!!
Ледзь што, спасылаймася на п. 301.

Літвіны, прынамсі з роднай беларускаю мовай, будуць падлічаныя да 1 чалавека — як літвіны! Але! Калі будзе рабіцца буйная выбарка, літвіны ў «Іншыя» не патрапяць: беларускамоўныя літвіны падлічацца як падгрупа беларусаў, літоўскамоўныя — літоўцаў; пра польска- й расейскамоўных нічога знайсьці не пасьпелі, бо тэлефон ад званкоў разрываўся. Таму я не зусім уцяміў, ці адразу літоўскамоўныя літвіны патрапяць у п. 7 «Літоўцы», ці ўсё-ж у п. 301 «Літвіны»…

Дарэчы, № 302 — «ПолеШук», № 303 — «ПолеЩук» : )
Адмыслоўцы так сама пры выбарцы ў іншыя не патрапяць!
Беларускамоўныя — да беларусаў, украінскамоўныя — да ўкраінцаў.

ПА-ЛЮБОМУ, НАСТОЙВАЙЦЕ, КАБ ПІСАЛІ: ЛІТВІН!

Нацыянальнасьць вашу перапішчык АБАВЯЗАНЫ запісаць — літара ў літару! — з вашых словаў, як яе й назавеце! БелАрус — значыцца «беларус», а не «белорусс». Літвін — значыцца «літвін», а не «литовец». Русін — значыцца «русін», а не «русский». Паляшчук — значыцца «паляшчук», а не «украинец»… Абавязаны!

Переписные листы заполняются переписчиками на основе персональных данных, сообщаемых респондентами, без их документального подтверждения. 33.6. в вопросе 9 „К какой национальности Вы себя относите?“ записывается национальность, которую указывает сам респондент, а детей — со слов родителей…

Шматлікія пытаньні й адказы да Перапісу-2009 гляньма тут:

Радио TUT.BY: http://news.tut.by/society/149330.html
tvr.by: http://www.tvr.by/rus/online.asp?pr=conf64
belta.by: http://belta.by/7days_plus.nsf/All/E6FA6D31435264D0422576330056DF25?OpenDocument
litviny2009: http://community.livejournal.com/litviny2009/6897.html