October 13th, 2009

Litwin

Эльфы й гобіты РБ

Часьцяком астатнім часам недабразычліўцы пытаюць, ці ё ў афіцыйным сьпісе нацыянальнасьцяў РБ гобіты й эльфы. Ня ведаю, даведаемся пасьля перапісу. Цяперака ў іх тэлефон разрываецца. Наконт літвінаў мне сказалі, што гэна ніякая ня выдуманая, а нармальная нацыянальнасьць, якая ўнесеная сур’ёзнымі людзямі ў зусім не жартоўны кадыфікатар нацыянальнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Калі-ж спытаў, ці ё ў Кадыфікатары «эльфы» і «гобіты», перада мною выбачыліся і прапанавалі прыйсьці да іх пасьля перапісу (на чым і дамовіліся), і ў спакойны час паглядзець у Кадыфікатары ўсё, што пажадаю, бо цяперака няма часу на жартоўныя дробязі. Літвінаў жа й палешукоў за жартоўную дробязь не ўважаўшы, мне назвалі іхныя нумары ў Кадыфікатары. Робім папярэднія высновы?