October 16th, 2009

Яўген Зубовіч

Верш Трафiмчука

Учора патрапiлася на вочы кнiжка Мiколы Трафiмчука "Любiць Бог Беларусь". Паколькi я лiчу лiцьвiнау i лiтвiнау адным i тым жа, упадабау адзiн з вершау. На мой погляд досыць трапны верш:

Беларусау завуць "лiцьвiнамi"
у нас над Пiнскам да гэтых часоу.
"Лiцьвiны" вiнаватыя самi
у тым што страцiлi уласны назоу.

Гэта потым назвалi край Руссю,
а у дадатак i Белай яшчэ.
У вялiкiм Савецкiм Саюзе
"лiцьвiноу" павыводзiлi ушчэнт.

Засталiся адны беларусы,
памяркоуныя толькi адны ...
Беларусы, хто з "Братняю Руссю"
усе падзелiць: гарэлку й штаны...

Беларусы, хто колер чырвоны
паважае за колер жыцця.
Беларусы, хто Бога законы
Сатане прадае без канца.

Хто чужымi пяе галасамi
пад гнiлы завалiушыся тын...
Беларусау завуць "лiцьвiнамi".
Пакуль есць недзе у свеце лiцьвiн.

Толькi вось мне цiкава пасьля такога верша, чаму Трафiмчук так кнiжку назвау.