October 20th, 2009

Litwin

Контуры vkl.name

Пан Алесь 111290 Сьнег паведаміў, што ў нядзелю ўвечары ў праґраме «Контуры» на ўвесь экран дэманстравалі сайт «Перапіс інэт-насельніцтва РБ», буйным планам паказалі пункт «Літвін» :) Відэё, нажаль, няма, але тэкст знайшоў; карэспандэнты кажа: «…переписаться при помощи компьютера и Интернета нельзя. Если вам предлагают оставить о себе сведения в сети, то ничего общего с Белстатом это не имеет. Кто и как использует вашу информацию неизвестно. Более того, если вы недостаточно опытный пользователь – вы рискуете стать жертвой Интернет-мошенничества. Сайты неофициально использующие официальную символику переписи уже появились в сети. Вместо 37 вопросов всего два наиболее социально значимых: язык и национальность. Есть еще малозаметная надпись, о том, что это независимый опрос. Больше никаких сведений о хозяине сайта или контактных телефонов нет».

Мушу пэўным чынам адкамэнціць.

1) Уладальнік вышэйназванага сайту — Віктар Нагнібяда, які па-за сайтам і не хавае таго, але ня меў патрэбы пісаць тамака свайго імя.

2) Раю пану Віктару як мага хуцей прыбраць лаґатыпы перапісу, бо зь іх маюць паслугавацца толькі ўпаўнаважаныя Белстатам асобы. Ня хочуць бясплатнага піяру — ня трэба, вам жа-ж меньш праблем будзе з імавернымі абвінавачаньнямі ў махлярстве й законапарушальніцтве.

3) Мяркую, гемарой пайшоў не ад супрацоўніка Белстату, а ад карэспандэнта АНТ: белстатаўцы, мусіць, сайту і ня бачылі, аэнтэшны сказаў ім, што нехта праводзіць перапіс праз інтарнэт, і тыя абсалютна слушна адказалі, што «ничего общего с Белстатом это не имеет». Аэнтэшны ж не патлумачыў статыстыкам, што тамака не 37 пытаньняў + персанальныя зьвесткі, а ўсяго толькі безтэрміновая ананімная апытанка-галасаванка па двох пытаньняў, якіх навалам у байнэце. Такім чынам, статысткі былі ўведзеныя ў зман праз недасьведчанасьць і нянадты прафесыяналізм карэспандэнта…