November 10th, 2009

Litwin

Цмяная генеалогія беларускасці

«Цмяная генеалогія беларускасці»

«…Тое, што ў цмянай генеалогііі беларускасці хаваюцца монстры хлапаманіі і бальшавізму - можна успрымаць і як станоўчую з'яву. Дзеля таго, каб выявіць і культываваць нешта іншае. Менавіта таму літвінізм, які сёння модна ганіць з боку беларускіх нацыянал-бальшавікоў, дзіўным чынам пазначае шлях да іншых даляглядаў і каштоўнасцяў. Гэта іншая пакрыёмая плыня ў беларускасці, якую не змаглі вынішчыць. Яе існаванне дазваляе ў іншай перспектыве глядзець на тое, што здаецца безумоўна станоўчым для бел. нацыяналістаў. Скажам, "уз'яднанне" Беларусі ў 1939 годзе…

Сёння палярызацыя адбываецца ўжо ў інтэлектуальнай сферы. Мы маем магчымасць пад маскамі ўбачыць сапраўднае аблічча асобаў і ідэй. Значыць, прыйшоў час і для тых, хто захоўваё вернасць легітымнай літоўскай традыцыі, хто ўшаноўвае памяць і ўчынкі тутэйшай арыстакратыі і ніколі не згадзіцца з недарэчнымі межамі, якія падзялілі Край на Беларусь і Літву»