November 24th, 2009

Litwin

Litwiny ŭ Dzień blogera - 2

Усё, «адстраляўся» па «Дні блоґера» на Радыё Свабода : )

Пятнічны крэятыў з флэймавымі камэнтамі на сайце:
http://www.svaboda.org/content/article/1882676.html

А ўчорась быў 9+ хвілін госьцем у жывым этэры «Начной Свабоды»:
http://realaudio.rferl.org/BR/2009/11/23/20091123-200000-BR-program.mp3
Тамака ’ля 13 Мб файл, а інтэрвія са мной пачынаецца па 40,5 хвіліне.
Пра «літвінізм», літвінаў, Літву, Беларусь, Лацінку, Міндоўга й мяне… : )

Увогуле, жывы этэр — складаная рэч: часу мала, гаворка сьціслая, дынамічная, няма часу абдумаць думку, пабудаваць фразу найлепшым чынам, а па этэры з сумам узгадваеш: тое важкае не сказаў, гэтае пытаньне ня надта раскрыў, тамака віламі па вадзе правёў, тутака бэкаў і мэкаў, экспромтам намагаючыся скласьці хуценька ў сказ думку, якая ня надта й прагне так хутка набываць форму…

Калі перад этэрам дамаўляліся, аб чым ня варта мяне пытаць, сказаў, што не абмяжоўваю журналістага, і калі не пажадаю адказваць на нейкае пытаньне, маю сьмеласьць адмовіцца ад яго ў простым этэры. Галоўнае, каб пытаньні былі шчыльныя, дакладныя, канкрэтныя, як мага меньш «філасофскія», «інтэлектуалістыя»; бо на пытаньні кшталту «Што такое свабода, шчасьце, любоў і г.д.?» — такія складаныя, што на іх і за дзень у блозе сваім адказу не дасі, ня кажучы ўжо аб тым, каб у караценькім простым этэры баланду разводзіць.

Папярэдзілі, што запатаюць пра што такое «літвінізм», і ў мяне на адказ будзе мо’ якая хвіліна : ) Канешне, гэна не рэяльна — распавесьці пра сур’ёзныя рэчы, пралятаючы міма вакна : ) Не знайшоў нічога лепшага, як проста аддаць той час «дэканструкцыі літвінізму» : ) Разбіць тэарэтызаваньні, уяўленьні пра «літвінства», як адарваную ад рэяльнасьці тэорыю інтэлектуалаў, і перавод «літвінства» ў самую што ні ё практычную рэяльнасьць: як ты ўважаеш ся за літвіна/ліцьвіна — размаўляй па-беларуску/па-літвінску, заві ся літвінам паўсюль і заўжды, пашырай праўду пра сябе як менавіта літвіна!..

Увогуле, спадабаўся экспромт : )
Толькі вось перахваляваўся, дык
пасьля жор начны напаў ад стрэсу : )))