Чарговы перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь
пройдзе 14-24 кастрычніка року 2009-га.
Перапісны ліст, хорма 2H стар. 1 — п.9.5 — ЛІТВІН[КА]
Перапісны ліст, хорма 2H стар. 2
Переписный лист, форма 2H стр. 1 — п.9.5 — ЛИТВИН[КА]
Переписный лист, форма 2H стр. 2
Як бачым, бланкі перапісных лістоў мусяць быць у перапішчыка й па-беларуску, і па-расейску. Заўважым вельмі важкую прыпіску да пункту «Нацыянальнасьць»: «Па самавызначэнні і жаданні рэспандэнта». У леташнім праекце лістоў была даўжэй: «По самоопределению и желанию опрашиваемого лица; для детей — по определению родителей».
Водле правілаў, перапісчык, а не рэспондэнт, мусіць запаўніць лісты перапісу (ґелевай ручкай, чорнымі чарніламі). Але мы павінныя мець моц настойваць на ўласным пункце гледжаньня, кантраляваць, што піша перапішчык. Ён абавязаны запісаць нацыянальнасьць рэспондэнта, з дакладнасьцю да літаркі, і менавіта так запісаць, як кажа яму рэспандэнт — ЛІТВІН!!! Не зважаючы на тое, ведае ён такую нацыянальнасьць ці не, падобная гэная нацыянальнасьць на іншыя ці не — не «літовец», не «беларус» — але менавіта ЛІТВІН! Як неўзабаве перапішчык паспрабуе адмовіцца так пісаць, ткніце яму пальцам у ягоны перапісны ліст, дзе чорным па белым напісана, што нацыянальнасьць запісваецца «па самавызначэнні і жаданні рэспандэнта». Абавязкова загадзя раздрукуйце вытрымкі з «Указания по заполнению форм переписного листа в 2009-ом году», і ўголас зачытайце перапішчыку:
12. Переписные листы заполняются переписчиками на основе персональных данных, сообщаемых респондентами, без их документального подтверждения.
13. Персональные данные о респондентах, отсутствующих в течение срока проведения переписи населения (с 14 по 24 октября 2009 г.) по месту постоянного жительства (месту пребывания) или являющихся несовершеннолетними, записываются переписчиками со слов совершеннолетних членов их семьи…
33.6. в вопросе 9 „К какой национальности Вы себя относите?“ записывается национальность, которую указывает сам респондент, а детей — со слов родителей. Если респондент не пожелает отвечать на данный вопрос, ответ можно не заполнять…
Нацыянальнасьць вашага дзіцяці, калі яно ня можа адказваць самастойна, павінная запісвацца з вашых — бацькоўскіх — словаў. Літвінове, не палянуйцеся схадзіць у стацыянарны перапісны пункт — так вашу літвінскую хату дакладна не абмінуць, тамака й белмоўныя бланкі дакладна знойдуцца.
Вельмі гідкая сытуацыя з п. 10 — відавочная дыверсыя маскоўчыкаў ад статыстыкі. У леташнім праекце назва гучэла проста як «Ваша родная мова», а ў выніковым сёлетнім варыянце — «Ваша родная мова (мова, засвоенная першай у раннім дзяцінстве)». Відавочна, прагнуць паменьшыць адсотак людзей з роднаю беларускай моваю. Што маем параіць: ніхто з нас у дзяцінстве ня быў носьбітам ані расейскай (літаратурнай), ані беларускай (літаратурнай) мовы. Мы езьдзілі ў вёску «да бабці», вучыліся ў школцы адначасна расейскай і беларускай мове, гутарылі «па-простаму» — беларускае койнэ (гаворка) з рознай колькасьцю расейшчыны, польшчызны, балтызмаў, украінізмаў. Такім чынам, наша родная мова ў дзяцінстве — хуцей беларуская, чымся расейская!! Так і кажыце перапішчыку. А лепей мовіць без аніякіх тлумачэньняў, як адрэзаць: «Родная мова — беларуская!». Ледзь што, зачытайце пункт «Указаний…», якім перапішчык мусіць падпарадкавацца:
33.7. в вопросе 10 „Ваш родной язык“ если респондент затрудняется назвать, какой язык для него является родным языком, то следует иметь в виду, что родной язык — это язык, который он усвоил первым в раннем детстве. Малолетним детям родной язык и язык, на котором обычно разговаривают дома, определяется родителями. Родным и разговорным языком глухонемых считается язык, на котором они читают и пишут, либо язык, которым пользуются члены их домохозяйства или те лица, с кем они преимущественно общаются дома…
Зьвярніце, прадусім, увагу перапішчыка на фразу «если респондент затрудняется назвать, какой язык для него является родным языком, то следует иметь в виду, что родной язык — это язык, который он усвоил первым в раннем детстве». Хіба вы «затрудняетесь ответить»? :) Канешне, не! Вы дакладна, і без сумніву, ведаеце, якая мова для вас родная. Хай і госьць ваш не марнуе час лішнімі пытаньнямі, а піша, як кажуць: «Родная мова — БЕЛАРУСКАЯ»! Посьпехаў!
Станьмася Літвінамі! Будзьма Літвінамі!
«LitFAQ, або Litwinski FAQ»
Запрашаем годна сустрэці Перапіс-2009 разам з litviny2009,
lithuaniae2009,
lm_wkl, vkontakte!