Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in litviny2009,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
litviny2009

16.11.14. 12:00. Нядзельная святая Імша on-line па-беларуску. МБ Вастрабрамская і 1 год трансляцыі.

16.11.14. 12:00.
Нядзельная святая Імша on-line па-беларуску.
МБ Вастрабрамская і 1 год трансляцыі.

«Жанчыну дасканалую хто ж знойдзе?
Цана яе большая, чым перлаў».
(Прып 31:10)

Гэй, літвіны, Бог нам радзіць! Ведаем гэтую Жанчыну — Найсвяцейшая Багародзіца Дзева Марыя, Літвы і Русі Каралева! Хто знойдзе Яе — знойдзе больш за ўсі куфары перлаў, бо Яна сама ё Пярлінаю за ўсіх найкаштоўнейшай. Хто знойдзе Яе — знойдзе самога Хрыста, бо Яна ё найдасканальшым са шляхоў да Яго! Роўна год нашым трансляцыям! З чым вас і нас віншуем, і асабліва дзякуем Богу, Багародзіцы і ўсім, хто прыклаў да гэтага сваю руку, розум і сэрца.

Тых, хто па сур’ёзных прычынах (хвароба, камандыроўка і г.д.) ня можа прыйсці да царквы дзеля Ахвяры і Падзячнай малітвы, а роўна ж тых, хто жадае атрымаці пэўнае ўяўленне аб Боскай Літургіі ў Рыма-Каталіцкай Царкве, запрашаем 16.11.14. і ў кожную нядзелю а 12-й гадзіне да вашых кампутарных манітораў — да ў пэўнай меры прысутнасці на ўрачыстай нядзельнай Святой Імшы (Суме) ПА-БЕЛАРУСКУ ўва ўтульнай драўлянай каплічцы парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (вул. Матусевіча 80).

Нядзельныя трансляцыі сузірайма тут:
http://catholic.by/2/media/live-video.html
http://jan.by
Больш падрабязна пра трансляцыі Св. Імшы: У эфіры — Хрыстос

16 лістапада таксама ўшаноўваем Маці Божую Вастрабрамскую — Патронку Літвы, літвінаў і Гродзенскай дыяцэзіі ў РБ. У капліцы віленскай Вострай Брамы адбудзецца Святая Імша (на прыгожай віленскай пальшчызне) з удзелам біскупаў Летувы, а ўрачыстую гамілію прамовіць Я.Э. Тадэвуш Кандрусевіч, арцыбіскуп Мінскі і Магілёўскі.

Кожны, хто жадае, можа паслухаць радыё-трансляцыю Імшы 16.11.14. 13:00 па віленскім часе (14:00 па Менску) на Radio Znad Wilii. Падрабязнасці тут: https://www.facebook.com/photo.php?fbid=10204022794902628&set=a.2055376056459.2107467.1006304815

«Totus Tuus», «Цалкам Твой» — гербавы дэвіз святога нашага Папы Яна Паўла ІІ, запазычаны з трактату ягонага вельмі шанаванага святога. Але-ж далёка не адзіна св. Людвік дэ Манфор навучаў, што выключная роля Марыі ўгрунтаваная ня столькі ў прыватных аб'яўленнях і ня толькі ў Традыцыі, але і ў Св. Пісанні.

Святы Людовік де Манфор: «Таямніца Марыі»
«Трактат аб сапраўдным набажэнстве да Найсвяцейшай Дзевы»

Варта адзначыць істотна важкі момант: гэнае сапраўднае набажэнства да Найсвяцейшай Дзевы насамрэч ня ё набажэнствам да Марыі ў Ісусе, якім звычайна бачыцца вонкаваму гледачу, але і толькі — набажэнствам да Ісуса ў Марыі. Гэткім чынам, на практыцы тэза «усё праз Марыю, з Марыяй, у Марыі і для Марыі» азначае адное толькі «усё праз Ісуса ў Марыі, з Ісусам у Марыі, у Ісусе ў Марыі і для Ісуса ў Марыі»!

«Слуга добры і верны, у малым ты быў верны: над многім цябе пастаўлю. Увайдзі ў радасць гаспадара твайго» (Мц 25:21б). Гэта слова Пана.

Парадак святой Імшы (Ordo Missae)
16.11.14. ХХXIІІ Звычайная нядзеля, Год А

Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments